«Вясна надыдзе незваротна!» Першы зварот Валянціна Стэфановіча пасля вызвалення
Пасля амаль пяці гадоў зняволення праваабаронца «Вясны» ВалянцінСтэфановіч выйшаў на волю і напісаў свой першы тэкст. Гэта кранальны роздум пра 30-гадовы шлях арганізацыі, каштоўнасць чалавечай годнасці і мару, якая нарэшце здзейснілася — сустрэць юбілей «Вясны» разам з усімі калегамі на свабодзе.
Публікуем гэты зварот цалкам.
«Праваабронцы заўсёды гатовыя дапамагаць усім, чые правы парушаныя – незалежна ад таго, ці падабаецца гэты чалавек ураду, ці любяць яго большасць грамадства. Нам не важна, на якой мове ён гаворыць, ці мае ён пашпарт. Для нас не важныя ягоная нацыянальнасць і колер скуры, ягоныя перакананні. Мы былі і заўсёды будзем з Чалавекам».