«Беларускі рэжым фактычна крыміналізаваў дабрыню і ўзаемадапамогу». Праваабаронцы «Вясны» — пра салі…

«Беларускі рэжым фактычна крыміналізаваў дабрыню і ўзаемадапамогу». Праваабаронцы «Вясны» — пра салідарнасць

Ужо трыццаць гадоў «Вясна» дапамагае людзям, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам, несправядлівымі прысудамі і ціскам з боку дзяржавы, застаючыся адным з ключовых галасоў у беларускай праваабарончай прасторы. За гэты час змяніліся палітычныя ўмовы, маштабы рэпрэсій і сам досвед салідарнасці.

Да народзінаў «Вясны» мы паразмаўлялі з калегамі пра тое, як змянілася разуменне салідарнасці за апошнія гады, чаму нават невялікія жэсты могуць мець вырашальнае значэнне і як у новых умовах трансфармуецца падтрымка паміж людзьмі.

«Гісторыі пераследу за салідарнасць паказваюць: у Беларусі кожны, хто працягвае руку дапамогі, сам рызыкуе стаць ахвярай рэпрэсій, але менавіта гэтая кругавая парука дабрыні дапамагае нам выстаяць».


Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/120098

Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Матэрыял падрыхтаваны ў межах цыкла артыкулаў да 30-годдзя «Вясна»