«Сапраўдны кайф і зьдзяйсьненьне мары»: Як перакладалі на беларускую мову папулярную гульню Replaced…

«Сапраўдны кайф і зьдзяйсьненьне мары»: Як перакладалі на беларускую мову папулярную гульню Replaced

https://smarturl.click/p2e6X

Выйшаў кібэрпанк Replaced ад беларускіх распрацоўнікаў, якога чакаў мільён гульцоў. Беларускі пераклад гульні зрабіў Андрэй Пячынскі (Палякоў), які гуляе і сам. Свабода пагаварыла зь ім пра беларусізацыю ў GameDev, канкурэнцыю з ШІ і ўражаньні ад гульні.

Replaced — гэта экшн-плятформэр з разнастайнай і распрацаванай баёўкай і візуальна запамінальным стылем: герой выкананы ў піксэль-арце, сцэна вакол мае 3D-глыбіню, кінэматаграфічнасьць і дынамічнае асьвятленьне.