Беларуская прапаганда прыніжае значэнне БНР, сцвярджаючы, што дзяржаўнасць далася дзякуючы Расіі

Вольны Захад інфа

Беларуская прапаганда спрабуе ўсімі сіламі прынізіць значэнне БНР, бо імкнецца падкрэсліць, што толькі дзякуючы Расіі Беларусь атрымала дзяржаўнасць. Але прапаганда хлусіць: першая незалежная дзяржава ўзнікла насуперак крамлёўскім жаданням.

Вось што трэба ведаць пра міфы, якія раздзьмухваюць прапагандысты.