Беларуская дыяспара Беластока размясціла банэр «Свабоду беларускім палітвязням!» перад Днём Волі

Вольны Захад інфа

Напярэдадні Дня Волі, Беларуская дыяспара Беластока размясціла насупраць консульства РБ вялікі банэр «Свабоду беларускім палітвязням!»

«Беларусы Беластока нагадваюць: палітвязні — гэта людзі, якія пацярпелі за сваю пазіцыю, за праўду, за жаданне жыць у свабоднай і дэмакратычнай краіне. Кожны з іх мае імя, гісторыю і права на волю.

Мы заклікаем міжнародную супольнасць не маўчаць і працягваць ціск на рэжым, каб спыніць рэпрэсіі і дамагчыся неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных».