Што напраўду азначае зняцце амерыканцамі банкаўскіх санкцый? Гэта не выглядае як вялікі падарунак дл…

Што напраўду азначае зняцце амерыканцамі банкаўскіх санкцый? Гэта не выглядае як вялікі падарунак для Лукашэнкі.

Напрыклад, Белінвестбанк цяпер сапраўды зможа тэарэтычна атрымліваць інвестыцыі з ЗША, але ці захоча нехта рабіць? Наўрад ці прыцягваць грошы Белінвестбанку стане прасцей, асабліва пакуль маюць моц еўрапейскія санкцыі. І, дарэчы, кліенты банка па-ранейшаму не змогуць плаціць сваімі карткамі віза і масцеркард у Еўропе.

З санкцыямі супраць Мінфіна і Банка развіцця яшчэ цікавей. Так, тут ізноў тэарэтычная магчымасць прыцягваць замежныя грошы, але толькі тэарэтычна. Пры гэтым той жа Мінфін цяпер не зможа казаць, што не мае магчымасці плаціць па доларавых аблігацыях. І вяртаць запазычанасці таму ж МБРР ўсё ж прыйдзецца.

Дэ-факта амерыканцы зрабілі так, каб Беларусь мела магчымасць вяртаць грошы, якія дагэтуль вінная. І гэта пірава перамога рэжыма.