«Пабег глядзець, як круціцца лічыльнік праслухоўваньняў», Максім Знак апублікаваў свае музычныя запі…

«Пабег глядзець, як круціцца лічыльнік праслухоўваньняў», Максім Знак апублікаваў свае музычныя запісы на стрымінгах

Былы палітвязень і юрыст Максім Знак паведаміў, што яго музычныя запісы зьявіліся на асноўных музычных стрымінгавых плятформах. https://smarturl.click/5Z06J

Паводле Знака, раней яго творы можна было слухаць толькі на SoundCloud, дзе ён публікаваўся пад псэўданімам Max Bai. Цяпер жа песьні разьмешчаныя прыкладна на 25 плятформах. Музыку можна знайсьці, увёўшы ў пошуку «Maksim Znak» на такіх сэрвісах, як Spotify, Apple Music і YouTube Music.