«Лепш бамжаваць у чужой краіне, чым сядзець у беларускай турме» — былы палітвязеньУ снежні 2025 года…

«Лепш бамжаваць у чужой краіне, чым сядзець у беларускай турме» — былы палітвязень

У снежні 2025 года Уладзіслава Яцэнку разам з групай іншых палітвязняў вызвалілі і прымусова дэпартавалі з Беларусі. Цяпер хлопец адаптуецца ў адной з краінаў ЕС і плануе пачаць нанова займацца татуіроўкай.

«Хоць я ужо трохі і адаптаваўся, але ўсё адно яшчэ адчуваецца моцны скачок – з беларускай турмы на волю ў еўрапейскую краіну. Нягледзячы на тое, што я апынуўся ў чужой краіне і мне да вызвалення заставалася адсядзець 10 месяцаў, але лепш бамжаваць у чужой краіне, чым сядзець у турме. Лепш на волі ў любой сітуацыі, чым сядзець у беларускай турме».


Данат каліноўцам і антываеннае графіці: гісторыя экс-палітвязня, якога асудзілі на 5 гадоў калоніі