Мінула чатыры гады з пачатку поўнамаштабнага ўварвання арміі РФ ва Украіну, якое пачалося ў тым ліку і з тэрыторыі Беларусі. Але Уладзімір Зяленскі толькі зараз увёў санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі – і гэта стала чарговым ударам ніжэй пояса па беларускім кіраўніку. Да гэтага былі словы з высокіх трыбун пра Беларусь як акупаваную краіну, згадкі пра белага шпіца і сустрэча са Святланай Ціханоўскай.
Але для чаго ўкраінскія ўлады гэта робяць? Адказы паспрабавалі знайсці ў новым «Меркаванні *Сумленных людзей».
Заканчваецца чацвёрты год вайны, і Лукашэнка ўсё не губляе надзеі трапіць за стол перамоваў і ператварыцца з суагрэсара ў міратворца. Але ў пачатку 2026-га нешта пайшло не па плане.
У гэтым выпуску: — Мы разбяромся, як мары Аляксандра Лукашэнкі пра «міратворчы»…