23 лютага 1878 году нарадзіўся Казімер Малевіч, вядомы мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве.
За спадчыну Казімера Малевіча спрачаецца цэлы шэраг дзяржаў, дасьледчыкі сьмела прылічаюць яго да расейцаў, украінцаў, палякаў. І толькі Беларусь, дзе Казімер абясьсьмерціў сябе першымі «супрэмусамі», «архітэктонамі» ды філязофскімі развагамі, дэманструе сваю памяркоўнасьць. На фота аўтапартрэт Малевіча.