Сёння ў цэнтры Беластока, насупраць помніка Пілсудскага адбылася акцыя Беларуская Дыяспара Беластока…

Сёння ў цэнтры Беластока, насупраць помніка Пілсудскага адбылася акцыя Беларуская Дыяспара Беластока і Fundacja Tutaka «Разам супраць расейскай агрэсіі» — у знак салідарнасці з Украінай.

Каля 300 чалавек — украінцы, беларусы і палякі — сабраліся разам, каб ушанаваць ахвяраў вайны і выказаць падтрымку ўкраінскаму народу. Луналі ўкраінскія і бел-чырвона-белыя сцягі, гучалі «Слава Украіне», «Жыве Беларусь», «Няхай жыве Польшча».

Выступоўцы падкрэслівалі: калі ўпадзе Украіна — расейская агрэсія можа прыйсці і ў Польшчу. Таму наша салідарнасць — не разавая акцыя, а доўгі шлях разам.

Прадстаўнікі ўкраінскай супольнасці гаварылі пра боль і страты, пра чаканне родных з палону, заклікалі далучацца да дапамогі — у тым ліку да ініцыятыў па пляценні маскіровачных сетак. Прагучалі словы падтрымкі і для Ічкерыі — яшчэ аднаго народа, які доўгія гады змагаецца з Расеяй.

Да ўдзельнікаў звярнулася Eliza Agnieszka Cybulko – Zastępca przezydenta Miasta Białegostoku адзначыўшы, што гэта агульны пратэст супраць вайны і знак падтрымкі для ўсіх, каго яна закранула — і ва Украіне, і тут, у Польшчы.

Пасля мітынгу людзі разам заспявалі гімн Украіны.
Бо вайна — гэта не толькі боль. Гэта і надзея. Надзея на свабоду, дэмакратычныя змены і мір.

Разам — да перамогі.

Слава Украіне!
Жыве Беларусь!
Слава героям!
Niech żyje Polska
Рускі ваенны карабель — ідзі на…