Ужо сёньня: дзень стварэньня першага ўраду БНР; у 2022 годзе расейскія войскі засталіся ў Беларусі пасьля вучэньняў
20 лютага 1918 году ў Менску створаны Народны сакратарыят, першы ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта быў орган выканаўчай улады, створаны ў Менску Выканаўчым камітэтам Рады Ўсебеларускага зьезду.
Сакратарыят абвясьціў сябе вярхоўнай уладай у краі да «скліканьня на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі».
Сядзіба Народнага Сакратарыяту знаходзілася ў Доме губэрнатара (Менск, пл. Свабоды, 9).
20 лютага 2022 году на тэрыторыі Беларусі завяршыліся расейска-беларускія вучэньні «Саюзная рашучасьць — 2022». Але вываду расейскіх войскаў зь беларускай зямлі не адбылося. 24 лютага расейскія войскі з тэрыторыі Беларусі з баямі пачалі марш на Кіеў.