У Польшчы выйшлі «Каласы пад сярпом тваім» без цэнзуры. Расказваем, чым новае выданьне адрозьніваецца ад ранейшых: https://smarturl.click/B4lVl
Дырэктар выдавецтва «Камунікат» Яраслаў Іванюк расказаў, што ўпершыню думка выдаць «Каласы пад сярпом тваім» яму прыйшла ў канцы 2023 году, калі з школьнай праграмы ў Беларусі выключылі гэты раман.
«Выкінуць такую кнігу з праграмы значыць, што для рэжыму Лукашэнкі ня важна нічога беларускага, ня важнае фармаваньне беларускай нацыі. А „Каласы…“ акурат фармуюць беларускую нацыю, яны падмурак»
Выдавец і рэдактарка кнігі расказалі, чым адрозьніваецца новая вэрсія раману і чаму яе выдалі цяпер.