Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітзняволеных. 14 лютага мы адзначалі Дзень Закаханых: гатавалі сваім любімым штосьці смачнае, пісалі валянцінкі, дарылі кветкі… І гэта было нагодай прыгадаць сабе, што ў турмах Беларусі больш за 1000 палітзняволеных не атрымаюць ніякіх валенцінак, прысмакаў ці кветак.
Для іх гэта будзе проста чарговы дзень у няволі. А ўсе атрыманыя на іх імя паштоўкі, валянцінкі і лісты знішчыць кіраўніцтва турмы.
Толькі кіраўніцтву гэтаму ня трэба забывацца пра тое, што прыйдзе і іх чарга адсядзець у турме за сваю дзейнасць.
Цікава, ці будуць ім пісаць шматлікія незнаёмыя людзі у гэткае сьвята?
Мяркую, шо не.
Катаў і нішчыцеляў ніхто не любіць і не захоча падтрымаць.
Свабоду Беларусі!#МыРазам