Паштовыя скрынкі на дамене tut.bу хутка перастануць працаваць. Пра гэта піша “Точка.бай”.Юрыдычныя а…

Паштовыя скрынкі на дамене tut.bу хутка перастануць працаваць. Пра гэта піша “Точка.бай”.

Юрыдычныя асобы краіны з пачатку года атрымліваюць лісты пра неабходнасць адмовіцца ад паштовых сэрвісаў, “звязаных з экстрэмісцкай дзейнасцю”.

Згодна з інфармацыяй выдання, неўзабаве скрынкі перастануць працаваць.

Скрынкі на тут.бай былі (і застаюцца) не толькі ў мільёнаў простых беларусаў. Іх дагэтуль выкарыстоўвае шмат дзяржаўных арганізацый і чыноўнікаў.

18 траўня 2021 сілавікі разграмілі офіс ТутБай у Мінску. У той жа дзень былі затрыманыя больш за дзесяць супрацоўнікаў. Гендырэктарка кампаніі Людміла Чэкіна дагэтуль застаецца за кратамі.