Беларуская спявачка Сhornabrova (Паліна Дабравольская) выпусціла новы альбом “M.I.L.A.”
Міла — гэта альтэр-эга выканаўцы, якім яна карыстаецца, калі не можа нешта распавесці ад імя Паліны ці Чорнабровай.
“Гэта ўвасабленнне ўсіх нас з розных краёў свету, якія спаткаліся чамусьці тут, у Варшаве”, — тлумачыць спявачка сутнасць лонгплэю. Адсюль і яго двухмоўе — песні гучаць па-беларуску і па-польску.
Праз тыдзень Паліна завітае ў жывы эфір Еўрарадыё і раскажа пра дыск больш падрабязна. А 28 лютага прэзентуе яго ў варшаўскім клубе Chmury.