• Банальны аргумэнт скептыкаў: маўляў, беларуская мова „ня мае будучыні, бо ня мае навукова-тэхнічнай тэрміналёгіі“. • Беларускія адраджэнцы далі сыстэмны адказ на гэты закід 105 гадоў таму, стварыўшы Навукова-тэрміналягічную камісію. • Гэта яна ўзаконіла звычайныя школьныя тэрміны, як у арытмэтыцы лічнік / назоўнік дробаў, дзеліва : дзельнік = дзель… • Справа пачалася, і менш чым за дзесяць гадоў былі ўкладзеныя дзясяткі слоўнікаў тэрміналёгіі розных навук.