Гэтая рыса беларускае граматыкі ўзбагачае выяўленчыя магчымасьці мовы. Лісьце, калосьсе — гэта ня пр…

Гэтая рыса беларускае граматыкі ўзбагачае выяўленчыя магчымасьці мовы. Лісьце, калосьсе — гэта ня проста асобныя лісты ці каласы, а цэлыя іх стыхіі. І крыльле — ня проста пара крылаў:
Дайце магутнае крыльле!
Я палячу да нябёс.

(Янка Золак)
На жаль, пад чужамоўным уплывам гэтыя зборныя формы або забываюць, або ўжываюць няправільна (у расейскай колосья, листья, крылья — звычайны множны лік). То ўспамінайма сваё.