Гэты максымальна кароткі, але максымальна ёмісты беларускі выраз — пра максымум. І пра найвышэйшую ступень намаганьняў (старайся як магá!), і пра максымальную праяву нечага (трымайцеся як магá даўжэй!). Унь дзядзька йдзе! — гукаюць дзеці. Забылі ўсё яны на сьвеце і як магá бягуць, сьмяюцца… (Якуб Колас. Новая зямля). ☞ Слова магá — колішняе дзеепрыслоўе ад магчы.