Мароз дазваляе пабачыць і памацаць (і нават палізаць:) розныя кшталты цьвёрдага агрэгатнага стану H2…

Мароз дазваляе пабачыць і памацаць (і нават палізаць:) розныя кшталты цьвёрдага агрэгатнага стану H2O: і на зямлі, і на дрэвах, і на стрэхах, і на паверхні вадаёмаў. Беларуская мова багатая на назвы такіх зімовых зьяваў: прыкладам, шарпак мае іншую назву шарон, а ледзякі ў гаворках завуцца дзясяткамі розных словаў.