11 студзеня 1925 года нарадзілася Алеся Фурс (Умпіровіч) – сяброўка Саюзу беларускіх Патрыётаў, за ш…

11 студзеня 1925 года нарадзілася Алеся Фурс (Умпіровіч) – сяброўка Саюзу беларускіх Патрыётаў, за што саветы асудзілі яе на лагеры. Зняволілі таксама яе бацьку, бо той не выдаў дачку. Алеся была жонкай іншага беларускага актывіста Антона Фурса.

Калі вы пачуеце, што ў Беларусі не было супраціву Маскве – прыгадайце Алесю Фурс, актывістку падпольнага Саюзу беларускіх патрыётаў. Сёньняшняя Беларусь яе не ўшаноўвае – краіну акупавалі нашчадкі тых, хто ў 1948 асудзіў дзяўчыну на 25 гадоў за тое, што намалявала “Пагоню”.

напісаў Сяргей Навумчык.