Гэта толькі на першы погляд гучыць абсурдна, а насамрэч можа стаць абсалютнай рэальнасцю.
Традыцыйныя дзяржаўныя СМІ дрэнна працуюць на маладую аўдыторыю, і таму дзяржава ўзяла ў абарот блогераў і артыстаў. І вось ужо айчынныя лідары меркаванняў бадзёра падміргваюць нам у абдымку з прапагандыстамі, махаюць чырвона-зялёнымі сцягамі і катаюцца ў акупаваны Крым, каб пасля гастраляваць па Расіі.
Ужо ні для каго не сакрэт, што беларускія ўлады сур’ёзна ўзяліся за блогераў ды публічных асоб, якія жывуць унутры краіны і актыўна вядуць сацыяльныя сеткі. Тыя, хто расказваў пра вечарынкі ды бургеры, адначасова пачалі выказвацца на тэмы «надзвычайнай дзяржаўнай…