Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

Чарнобыль і ўлада, якую мы не выбіралі.26 красавіка 1986 году а 1.23 ночы на савецкай Чарнобыльскай …

*

Чарнобыль і ўлада, якую мы не выбіралі.

26 красавіка 1986 году а 1.23 ночы на савецкай Чарнобыльскай АЭС прыкладна за адзінаццаць кілямэтраў ад мяжы Ўкраіны і Беларусі адбыўся ён — выбух.

Улада на тое і ўлада, каб жыць сёньняшнім днём — учора цікавіць яе пераважна толькі ў сувязі з чарговым парадам, а заўтра… Заўтра, пасьля нас, хоць патоп. Лягічна: жывем адзін раз, дык чаго пераймацца, пасьпець бы «асвоіць» тое, што дасталася так лёгка, як зь неба ўпала: зямля там, рэчкі розныя, лясы, паветра, жывёлкі і яшчэ гэтыя, як іх… а, ну так: лю-ю-юдзі.

Уладзе не да календара. Вось жа, 9 жніўня 1945 году амэрыканскі самалёт скінуў на японскі горад Нагасакі атамную бомбу, ужо другую з прызначаных для Японіі, бо адной Хірасімы амэрыканскім генэралам падалося мала — больш за семдзесят тысяч чалавек было забіта, зруйнавана больш за пяцьдзясят тысяч будынкаў. А 9 жніўня 2012 году, як наўмысна, а можа, і наўмысна, у гадавіну той катастрофы, у Астраўцы на Гарадзеншчыне адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі Капсулы з Пасланьнем Нашчадкам — на месцы будаўніцтва першай беларускай АЭС. Ня надта цікава, што там напісана. Па вялікім рахунку, словы ў тым Пасланьні мусілі б стаяць наступныя: “Здароў, мутанты…”

Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Мірны Атам

Адзіны шлях, каб адшукаць адказ
Усё нібыта супраць нас
Вось пачатак эры
Новай эры…
Радыёактыўны я

Слухайце Naviband – “Радыяктыўны” (Imagine Dragons in Belarusian)

Глядзіце праўду пра чарнобыльскую трагедыю ў серыяле — Чарнобыль

@supermova #мова #каляндар