Надзённая тэма — як па-беларуску можна называць надзіманыя лятучыя прылады, а таксама аздобы на ялінку сфэрычнага кшталту. Маем словы балён, балёнік, куля, кулька. Слова „шар“, якім яны завуцца па-расейску, у беларускай мове (у гаворках, у клясыкаў) традыцыйна азначае зусім іншае.