З Днём беларускае школы! Роўна 110 гадоў таму, у 1915 годзе, у Вільні створана
першая легальная школа зь беларускаю моваю выкладаньня.
Беларускім школьніцтвам як прыярытэтнаю справаю супольна займалася
эліта беларускага нацыянальнага руху: знакамітая паэтка
Цётка;
Юльяна Мэнке, нарачоная
Івана Луцкевіча; яны,
Вацлаў Ластоўскі ды іншыя ўваходзілі ў Беларускую школьную камісію на чале з
Антонам Луцкевічам.
Пасьля БНР і кароткай “беларусізацыі” ў БССР пад усімі ўладамі
беларусам не давалі беларускае школы на сподачку: за яе мы мусілі заўсёды змагацца.
Шырэй тут:
https://rferl.link/ZpZv