Беларусы Шчэціна зладзілі ў нядзелю акцыю памяці Рамана Бандарэнкі. Ягонае “
Я выходжу” ператварылася ў дэвіз для беларусаў.
Сёння, калі ў самой Беларусі выходзіць не атрымліваецца – мы робім гэта за мяжой. Беларусы памятаюць Рамана Бандарэнку і ўсіх ахвяр рэжыму. І ведаюць што ўсе, хто датычны іх смерці – панясе пакаранне. Суд за злачынства нікога не абміне.
Жыве Беларусь!#МыРазам