На пікеце ў Вільні адбылася прэм’ера песьні ў гонар Рамана БандарэнкіЗдымкі з акцыі: https://smartur…

На пікеце ў Вільні адбылася прэм’ера песьні ў гонар Рамана Бандарэнкі

Здымкі з акцыі: https://smarturl.click/E1Y8V

На плошчы Кудзіркі ў цэнтры Вільні беларускія грамадзкія дзеячы зладзілі пікет памяці менчука Рамана Бандарэнкі, які амаль 5 гадоў таму загінуў у Менску.

Удзельнікі акцыі раздавалі мінакам улёткі пра Рамана Бандарэнку, пра ягоны мужны ўчынак нагадваў стэнд, да якога мінакі прывязвалі белыя і чырвоныя стужкі, каб ушанаваць памяць загінулага мужчыны ды выявіць салідарнасьць зь беларускімі палітвязьнямі.

«Ён выйшаў, сэрца не маўчала» — словы зь песьні, якую напісала ўцякачка зь Беларусі Марыя Доўнар. Падчас пікету адбылася прэмьера гэтай песьні.