У беларускага міністра інфармацыі спыталі, ці не хоча дзяржава заняцца распрацоўкай дзіцячага кантэн…

У беларускага міністра інфармацыі спыталі, ці не хоча дзяржава заняцца распрацоўкай дзіцячага кантэнту на беларускай мове. Міністр вырашыў пачаць не з адказу на пытанне, а з традыцыйных страшылак: не зрабіць у моўных справах так, «як у 90-я», і, барані божа, каб «не як ва Украіне». З ягоных слоў стала зразумела: ніякага кантэнту для дзяцей па-беларуску не будзе.

Затое ўжо праз два сказы міністр не мінуў згадаць нейкую абстрактную «папулярызацыю беларускай мовы». Як яны збіраюцца гэта рабіць? І ці збіраюцца ўвогуле?

Пра гэта слухайце ў новым аўдыёматэрыяле «Меркаванне *Сумленных людзей» на папулярных аўдыёплатформах YouTube, Spotify, Apple Podcasts, Castbox, Soundcloud.
Беларуская мова: сувенір ці частка жыцця?

У Беларусі беларуская мова – як сувенір, які можна паставіць на прыметнае месца і паказваць дарагім гасцям… Але тых, хто захоча гэтым сувенірам карыстацца ў штодзённым жыцці, чакаюць сур’ёзныя выпрабаванні і непрыемнасці.

Усё таму, што на дзяржаўным узроўні…