Беларускае слова «уважаць» мае іншае значэнне, чым падобнае расейскае слова

Вольны Захад інфа

„Рабі, як уважаеш“. Яшчэ адно беларускае слова, незаслужана адкладзенае ўбок, бо ёсьць падобнае расейскае зь іншым значэньнем. Многія замест уважаю скажуць лічу, але ж беларускі дзеяслоў лічыць — найперш уласна пра лічэньне: лічаць авечак на сон.

Уважаць — гэта і зважаць на нешта. Як у Гарэцкага ў „Руні“: „…Выкінута, уважаючы на цэнзуру“. Тут не пра павагу.