Перад Ноччу расстраляных паэтаў успомнім, што ў савецкай Беларусі з 1930 году пачалі арыштоўваць і беларускіх мовазнаўцаў. Сьцяпан Некрашэвіч, Язэп Лёсік, Браніслаў Тарашкевіч, Максім Гарэцкі, Язэп Воўк-Левановіч, Пятро Бузук і многія іншыя былі расстраляныя і закатаваныя НКВД у 1937–1943 гадах, а іхную навуковую спадчыну схавалі ад нашчадкаў. Але мы памятаем. Сёньня — пра Вацлава Ластоўскага.