Святлана Ціханоўская чытае верш Алеся Дудара з нагоды Ночы расстраляных паэтаў У гэты дзень мы ўспам…

Святлана Ціханоўская чытае верш Алеся Дудара з нагоды Ночы расстраляных паэтаў 

У гэты дзень мы ўспамінаем тых, хто загінуў за свае погляды, праўду і свабоду слова ад рук савецкіх уладаў. У такія моманты асабліва востра адчуваецца, як многа значыць чалавечы голас і магчымасць быць пачутым. 

Гэтым разам Святлана Ціханоўская абрала натхняльны верш Алеся Дудара: 
«Сёння гэты верш Алеся Дудара асабліва рэзануе з беларускай рэчаіснасцю. Праз столькі год ён застаецца актуальным і адгукаецца ў сэрцы. Для мяне гэтыя радкі — пра пошук, надзею і тое, што нават у цемры застаецца святло, якое нельга знішчыць».