Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі Традыцыйная дзіцячая акцыя ладзіцца сёлета праектам «Хутк…

Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі

Традыцыйная дзіцячая акцыя ладзіцца сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць Фонды BYSOL, By_Help, Краіна для Жыцця, Dissidentby i Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA). Гэта збор перад вакацыямі, накіраваны на тое, каб беларусы не пачуваліся пакінутымі.

Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Гэты дзень нагадвае пра неабходнасць падтрымання ўмоваў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства кожнага дзіця. Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей палітвязняў. Штораз мы нагадваем грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца сем’і палітвязняў з дзецьмі. У многіх сем’ях сродкаў хапае толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбы.

Падрабязней і як падаць заяку на дапамогу Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN