Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў 5 гадоў рэжым у…

Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў 

5 гадоў рэжым у Беларусі не спыняе рэпрэсіі, замест тых, хто выйшаў на свабоду, з’яўляюцца ўсё новыя закладнікі. І гэты працэс не спыніцца, пакуль існуе рэжым. 

Але мы не паддаемыся: салідарнасць вельмі важная рэч, якой “ўлада” баіцца больш за ўсё. Таму мы збіраемся, каб падтрымаць усіх, хто знаходзіцца за кратамі – і будзем рабіць гэта далей.