Сёньня Ўсясьветны дзень сэрца: напамін пра важнасць здароўя сэрца і беларускія словы пра сэрца

Вольны Захад інфа

Сёньня Ўсясьветны дзень сэрца, напамін, каб кожны дбаў пра здароўе рухавіка свайго арганізму. Нагадаем беларускія словы, зьвязаныя з сэрцам. Цікава, што прыметнік сэрцавы хутчэй мэдычна-анатамічны, але і „сардэчны“ можна ўжываць у гэтых значэньнях. Затое пачуцьці — толькі сардэчныя.