21 верасня — Міжнародны дзень міру. Чаму гэта актуальна для Беларусі?
21 верасня штогод адзначаецца Міжнародны дзень міру. Яго абвясціла Генеральная асамблея ААН як дзень адмаўлення ад гвалту і спынення агню: краіны па ўсім свеце заахвочваюць спыніць баявыя дзеянні хаця б у гэты дзень.
Беларускі рэжым адкрыта пераследуе беларусаў за антываенную пазіцыю і падтрымку Украіны ў вайне з Расіяй. Па дадзеных на люты 2025 году, за падтрымку Украіны ў Беларусі асудзілі як мінімум 209 чалавек, сярод якіх 38 жанчын.
У такі час і ў такіх умовах вельмі важна нагадваць пра тых, хто сваёй дзейнасцю падтрымлівае каштоўнасці міру і імкнецца дасягнуць яго сваёй дзейнасцю. Так, у 2022 годзе прэстыжную прэмію атрымалі адразу тры намінанты: кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі, украінскі «Цэнтр грамадзянскіх свабод» і расійскі «Мемарыял».