Беларусы Шчэціна правялі нядзельную акцыю ў падтрымку Берасцейскага карагода і Дзень Вайсковай Славы

Вольны Захад інфа

Беларусы Шчэціна зладзілі традыцыйную нядзельную акцыю.

Гэтым разам мы хацелі прыгадаць пра Берасцейскі карагод, па справе якога затрымалі больш за 190 чалавек.
А яшчэ адсвяткаваць Дзень Беларускай Вайсковай Славы. І павіншаваць усіх зняволеных, каго рэжым выпусціў пад ціскам міжнароднай супольнасці.

Сустрэча а-ля дваравая гарбата атрымалася сымпатычнай і душэўнай, а жывая музыка дадала яшчэ больш прытульнасці і цяпла.

Усе беларусы вельмі сумуюць па сваёй радзіме і чакаюць толькі мажлівасьці вярнуцца. Але не за краты, а як праўдзівая дэмакратычная ўлада.

Жыве Беларусь!

#МыРазам