Ужо сёньня: 140 гадоў ад нараджэньня Палуты Бадуновай; пяць гадоў як Калесьнікава за кратамі
7 верасьня 1885 нарадзілася Палута Бадунова, беларускі палітык, адна зь лідэрак Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, сябра Рады і Народнага сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі.
А 7 верасьня 2020 году Марыю Калесьнікаву, кіраўніцу штабу Віктара Бабарыкі на прэзыдэнцкіх выбарах, схапілі сілавікі, спрабавалі прымусова яе вывезьці ва Ўкраіну. Аднак Калесьнікава на мяжы парвала свой пашпарт, вылезла праз вакно з аўтамабіля і вярнулася на тэрыторыю Беларусі. Там яе адразу затрымалі. Калесьнікаву судзілі ў закрытым рэжыме разам зь юрыстам Максімам Знакам. Яе прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу і 6 верасьня 2021 году асудзілі на 11 гадоў калёніі.