Першая субота верасьня — Усясьветны дзень барады. Загадзя прыгадайма беларускія словы, з гэтым важным атрыбутам зьвязаныя. Папраўдзе іх больш: яшчэ і шчацíньне — зародак барады; і пры́сы (вусы жывёліны, напрыклад ката, але могуць і пра чалавека сказаць — „чаго пры́сы наставіў?!“; і падголіч ‘падголенае падбародзьдзе’… Важна ў сучасным сьвеце: маем адметныя словы для майстра, які апрацоўвае тую бараду.