Дарэчы, маем добрую падборку фільмаў пра пратэсты 2020 году
Частку стужак можна паглядзець толькі на кінапаказах.
«Беларусь: Маршрут перестроен». Рэжысёр Максім Швед
Максім Швед за месяц да выбараў усталяваў камеры ў машынах двух таксістаў з Менску і Барановіч. У фільме паказана, як пасажыры абмяркоўваюць падзеі ў краіне. Некаторыя лічаць, што ў Беларусі ўсё ў парадку. Самі ж героі-таксісты таксама прытрымліваюцца розных поглядаў на падзеі.
«Когда цветы не молчат». Рэжысёр Андрэй Куціла
Сястра Андрэя Аня трапіла на Акрэсціна ў жніўні 2020 года. Тады каля сцен Акрэсціна Андрэй Куціла зняў кароткаметражку»сцены«. А потым – цэлы фільм пра жаночы пратэст. Сястра Аня стала адной з галоўных гераінь, у фільме ў тым ліку паказана, як яна спраўляецца з атрыманай на Акрэсціна траўмай.
«Na żywo». Рэжысёрка Мара Тамковіч
У гэтай стужцы – пераасэнсаванне падзеяў лістападу 2020 года. Менавіта тады журналісткі Белсату Каця Андрэева і Даша Чульцова вялі стрым з Плошчы пераменаў, дзе праходзіў марш памяці Рамана Бандарэнкі. Журналісткі былі затрыманыя.
«Мы не знали друг друга до этого лета». Рэжысёрка Вольга Абрамчык
Вольга сабрала ў адну стужку шмат мабільных відэа, знятых перад пратэстам, падчас яго і пасля. Фільм расказвае пра падзеі 9 жніўня і наступны тыдзень.
«Кураж» («Смеласць»). Рэжысёр Аляксей Палуян
У 2022 годзе фільм трапіў і ў лонг-ліст «Оскара» ў намінацыі «Найлепшы дакументальны фільм». Падзеі жніўня паказаныя з 26 хвіліны стужкі. Гэтыя кадры здымалі кожны дзень з 9 па 30 жніўня 2020 года.
«Протест. Беларусы – главные герои». Рэжысёр Мікалай Давідчык
Вось як апісвае фільм сам рэжысёр. «Пасля пачатку пратэстаў 2020 года ў Беларусі, мы часта чулі наступныя фразы: «Апазіцыя злівае пратэсты», «Не даціснулі мы ў 2020-ым, таму і прайгралі… цярпілы!», «А што ты сам зрабіў для перамогі?»… Можна доўга разважаць пра тое, хто вінаваты і што трэба было рабіць, але ці маеш ты на гэта права, калі сам стаяў дзесьці ў баку?».
Глядзелі якую з гэтых стужак?
Беларусь: маршрут перестроен
Анна Михайловна и Паша работают таксистами. За месяц до выборов президента Беларуси их пассажиры увлеченно обсуждают ситуацию в стране. Предвыборная гонка насыщена событиями, новые кандидаты не оставляют никого равнодушными. Одни считают, что Беларусь – это…