«Кінулі не радзіму, а кінулі мяне». Як жывуць беларусы, чые дзеці зьехалі зь Беларусі пасьля 2020 г…

«Кінулі не радзіму, а кінулі мяне». Як жывуць беларусы, чые дзеці зьехалі зь Беларусі пасьля 2020 году

https://smarturl.click/0BYAn

Павал хвалюецца, што ў старасьці ня будзе каму яго даглядаць, а ў гасьцях у дачкі за мяжой у яго ўпершыню зьявілася пачуцьцё, што ён іх аб’ядае.

Ірына чакае раніцы, каб паглядзець, ці даслала дачка сьвежыя фота і відэа з унукамі. Пра іхны ад’езд яна ня можа гаварыць бязь сьлёз. Вольга ў пажылым узросьце засталася адна даглядаць вялікі дом і шкадуе, што ейнае пакаленьне так доўга не цікавілася палітыкай.