Ціханоўская: «Ад свайго імя прашу ня крыўдзіцца, калі Сяргей выступае з рэзкімі заявамі»
У відэаінтэрвію Свабодзе лідэрка дэмакратычных сілаў Сьвятлана Ціханоўская расказала, як зьмянілася яе праца і асабістае жыцьцё пасьля 21 чэрвеня.
«Сяргей зараз не пазыцыянуе сябе як палітык. Ён — чалавек, які камунікуе зь беларусамі, які кажа ўсё, што ён думае. Калі гэта некага крыўдзіць, я думаю, што мы можам на дадзены момант паставіцца да гэтага з разуменьнем, бо шмат чаго чалавек прапусціў. Можа, некага ягоныя словы пакрыўдзяць, але мы павінны разумець, што ён пяць гадоў правёў у ізаляцыі. І зараз яму гэта патрэбна, яму патрэбна абдымацца з людзьмі, яму патрэбна адчуць настрой, яму патрэбна выказаць усё, што ён захоўваў усе гэтыя пяць гадоў. Таму я ад свайго імя прашу ня крыўдзіцца, калі Сяргей выступае зь нейкімі рэзкімі заявамі. Гэта ўсё выправіцца, скарэктуецца з часам». https://smarturl.click/aRpAA
Цалкам інтэрвію на youtube-канале Свабода Premium. https://www.youtube.com/watch?v=f_qD5iKX1ag&t=293s