Святлана Ціханоўская: «Не дазваляйце ўшчамляць вашыя правы нават у дробязях»
Святлана Ціханоўская: «Сёння ў нашай краіне святкуюць 1 траўня – дзень, які першапачаткова сімвалізаваў барацьбу за правы працоўных і адстойванне сацыяльнай справядлівасці. Аднак у Беларусі мы сутыкаемся з трагічнай іроніяй: абвясціўшы 1 траўня святочным днём, улада актыўна душыць незалежныя прафсаюзы і абмяжоўвае правы рабочых. Два гады таму ўлады ліквідавалі Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў і яго сяброўскія арганізацыі: Беларускі незалежны прафсаюз, прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, Свабодны прафсаюз Беларускі і Свабодны прафсаюз металістаў. Старшыня БКДП Аляксандр Ярашук, намеснік старшыні РЭП Генадзь Фядыніч пазбаўленыя волі толькі за тое, што яны адстойвалі інтарэсы беларускіх работнікаў.
Лепшы спосаб адсвяткаваць сёння 1 траўня – гэта працягнуць іх традыцыю барацьбы за правы працоўных. Не дазваляйце ўшчамляць вашыя правы нават у дробязях. За з’яўленне гэтых правоў ужо заплачана высокая цана».