Усе грошы экс-палітзняволенай Наталлі Дулінай сабралі за лічаныя гадзіны
Экс-дацэнтка кафедры італьянскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, былая палітзняволеная Наталля Дуліна ўчора звярнулася па дапамогу. «Я адрэзаная ад свайго ранейшага жыцця, а каб пачаць новае, неабходная дапамога», — тлумачыла яна.