У Беларусі кожны дзень працягваюцца суды па экстрэмісцкіх артыкулах. Паведамляйце праваабаронцам вын…

У Беларусі кожны дзень працягваюцца суды па экстрэмісцкіх артыкулах. Паведамляйце праваабаронцам вынікі

Нагадаем, ужо больш за тры месяцы на сайце Вярхоўнага суда вядуцца «рэгламентныя работы». Праз адсутнасць афіцыйнай статыстыкі па крымінальных і адміністрацыйных асуджэннях складана ацэньваць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

Але праваабаронцы нагадваюць, што сіла беларусаў — у салідарнасці. Таму заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Напрыклад, можна перадаваць інфармацыю праз сваіх блізкіх і сяброў, якія знаходзяцца за мяжой і якія могуць бяспечна камунікаваць з праваабаронцамі. Або проста папярэдзіць, што інфармацыя для статыстыкі, а не для распаўсюду.

Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo

Праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў