
Цяпер камунікацыя дынамічная і сьціслая. Але з гэтага не вынікае, што мусім пісаць на расейска-савецкі лад: „юрасобы“, „тэхумовы” ды іншы „абырвалг“. Такія ўтварэньні з шматкоў іншых словаў уводзяць у зман: вось што такое „мінаду“? (Падказка: з чарцямі, прынамсі наўпрост, не зьвязана.) А „прафулік” ня мае дачыненьня ані да прафуры, ані да жуліка, гэта значна горшая рэч. То не парушайма сыстэмы беларускае мовы.