Ужо сёньня: у гэты дзень выйшаў раман Джорджа Оруэла «1984»8 чэрвеня 1949 году ў брытанскім выдавецт…

Ужо сёньня: у гэты дзень выйшаў раман Джорджа Оруэла «1984»

8 чэрвеня 1949 году ў брытанскім выдавецтве Secker & Warburg выйшаў у сьвет знакаміты раман Джорджа Оруэла «1984». У кнізе ён апісаў таталітарнае грамадзтва будучыні, шмат у чым змадэляванае на ўзор нацысцкай Нямеччыны і найперш сталінскага СССР. Але аўтар таксама скарыстаў матывы жыцьця ў Брытаніі падчас вайны.

У СССР кніга была забароненай да канца 1980-х гадоў. На беларускую мову поўны тэкст кнігі яшчэ ў сярэдзіне 1980-х пераклаў Сяргей Шупа. У 1989 годзе гэты пераклад адмовіўся публікаваць часопіс «Полымя». Кніга выйшла ў 1992 годзе ў сэрыі «Бібліятэка замежнай прозы» выдавецтва «Мастацкая літаратура». Нядаўна была перавыдадзеная ў выдавецтве «Вясна».

Больш пра падзеі 8 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце ва Ўжо сёньня.