5 гадоў таму ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага на мітынгу, цяпер ён асуджаны на 18 гадоў

Вольны Захад інфа

5 гадоў таму затрымалі Сяргея Ціханоўскага. На мітынгу блогера ў Гродне адбылася правакацыя, праз хвіліну з’явіўся АМАП.

З таго часу Ціханоўскага трымаюць за кратамі. За спробу паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах яго пакаралі 18-цю гадамі калоніі.