21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Што можна зрабіць у гэты дзень?
Што можна зрабіць?
Арганізуй ці далучайся да акцыі салідарнасці — нават маленькі жэст мае значэнне. Надзень жоўтае ці «жоўтую бірку экстрэміста» — гэта сімвал тых, каго сістэма спрабуе зламаць. Пішы пра палітвязняў у сацсетках — выкарыстоўвай хэштэг #PrisonersDayBelarus. Напішы ліст зняволенаму/ай — падтрымка важная, нават калі яна віртуальная. Ахвяруй правераным ініцыятывам, напрыклад, «Вясне». Прыдумай свой спосаб выказаць салідарнасць — творчасць мацней за страх.
Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.
Калі ласка, паведамляйце пра анонсы акцый і мерапрыемстваў у сваіх гарадах праваабаронцам на @Viasnainfo
Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на prisonersday.info