30-я гадавіна рэфэрэндуму, які зьмяніў дзяржаўныя сымбалі і зрабіў расейскую мову другой дзяржаўнай
14 траўня 1995 году прайшоў першы ў гісторыі Рэспублікі Беларусь рэфэрэндум. У выніку:
краіна зьмяніла дзяржаўную сымболіку часоў адноўленай незалежнасьці — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг — на падпраўленыя савецкія сымбалі; расейская мова набыла статус дзяржаўнай.
Таксама рэфэрэндум даў Лукашэнку карт-блянш на эканамічную інтэграцыю з Расеяй і права спыняць паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету.