Навіны
*
У сённяшняй рубрыцы грэка-каталіцкі святар, айцец Андрэй Крот, працягвае знаёміць з хрысціянскімі ма…
*
Відэа па запыту гледачоўМінулым разам, калі госьці з Познані паказвалі сваю батлейку “Літвіны ў Позн…
*
Вялікая Вячэрня з Ліцьцёй на сьвята Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы і 16-ю нядзелю па Сьв. Тро…
*
На нядзелю 8-га верасня прыпадае свята НАРАДЖЭННЯ ДЗЕВЫ МАРЫІ. Інакш кажучы, Дзень Нараджэння Багаро…
*
=Трапар Перадсьвяцьця (тон 4). З кораня Ясеевага, з пакаленьня Давідавага сёньня родзіцца нам дзіця …
*
DOCOMOMO Journal – #конкурс публікацый тэзісаў пра архітэктуру Для каго: #даследчыкі, #архітэктары,…
*
Сёння сусветныя ЗМІ паказалі чарговыя страшныя кадры вайсковага злачынства акупантаў. Украінскія пал…
*
Spatial Storytelling – #рэзідэнцыя па музычным даследаванням ў #ГерманіДля каго: #кампазітары, #муз…
*
Нарэшце | About Time | 2013Кінапрагляд па-беларуску.Прагляд і абмеркаваньне.Ва ўзросце 21 года Цім …

«Як сталася, што ў Беларусі, дзе цэніцца мір, нават словы «Не вайне!» сталі злачынствам?»: Святлана …

*

«Як сталася, што ў Беларусі, дзе цэніцца мір, нават словы «Не вайне!» сталі злачынствам?»: Святлана Ціханоўская – да 79-й гадавіны перамогі ў Другой Сусветнай вайне

Святлана Ціханоўская: «Гэты дзень нагадвае нам пра тое, да чаго вядзе беспакаранасць і неабмежаванасць улады. Калі тыраны ў імя ідэалогіі і ўласных амбіцыяў гатовы прыносіць у ахвяру жыцці людзей.

Вайна, якую развязала Расія супраць Украіны паказвае, што не ўсе вынеслі ўрокі з падзеяў 80-гадовай даўніны. Наш народ спрабуюць уцягнуць у гэтую вайну. Тых, хто выступаюць супраць – называюць экстрэмістамі і здраднікамі. Як сталася, што ў Беларусі, дзе цэніцца мір, нават словы «Не вайне!» сталі злачынствам?

Беларусы ніколі не былі агрэсарамі. У свеце цяжка знайсці больш міралюбнай нацыі. Мы ўмеем жыць дружна з суседзямі і знаходзіць агульную мову. Але таксама мы ўмеем пастаяць за сябе і тых, хто ў бядзе. Мы ўмеем змагацца і ўмеем перамагаць. У гэты дзень я хачу пажадаць усім нам міру. Беларусам – свабоды, а Украіне – перамогі над агрэсарам».

https://youtu.be/YqHZ-_dZLjk?si=o5WeDSJiDnTwP7an
«Не ўсе вынеслі ўрокі з падзеяў 80-гадовай даўніны»: Ціханоўская – да дня Перамогі

Святлана Ціханоўская: «Гэты дзень нагадвае нам пра тое, да чаго вядзе беспакаранасць і неабмежаванасць улады. Калі тыраны ў імя ідэалогіі і ўласных амбіцыяў гатовы прыносіць у ахвяру жыцці людзей.

Вайна, якую развязала Расія супраць Украіны паказвае, што…